Беларуская гандлёва-прамысловая палата падвяла вынікі конкурсу "Лепшая выпускная работа" за 2026. У намінацыі "Лепшая конкурсная работа ў галіне журналістыкі" перамагла дыпломная работа выпускніцы 2026 года Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Таццяны Карлюк. Кваліфікацыйная работа падрыхтавана пад кіраўніцтвам дацэнта кафедры журналістыкі, кандыдата філалагічных навук, дацэнта Тамары Анатольеўны Піваварчык.
Тэма дыпломнай працы "Мультыплатформенныя стратэгіі ў прасоўванні беларускіх брэндаў на рынку касметычнай прадукцыі". У рабоце вызначаны канкрэтныя крокі па пераходзе беларускіх касметычных брэндаў ад традыцыйных продажаў да амніканальных. Даследаванне дае разуменне таго, як беларускім прадпрыемствам рэагаваць на перавагі замежных спажыўцоў, якія змяняюцца, робячы акцэнт на экалагічнасці, натуральных кампанентах і іншых сусветных тэндэнцыях у касметычнай галіне. Вынікі праведзенага даследавання апрабаваны на трох навуковых канферэнцыях, прадстаўлены ў трох артыкулах, укаранёны ў навучальны працэс студэнтаў спецыяльнасці “Журналістыка” факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму.
Конкурс "Лепшая выпускная работа" Беларуская гандлёва-прамысловая палата правяла другі раз. Мэта конкурсу - павышэнне ўзроўню прафесійнай падрыхтоўкі канкурсантаў у галіне знешнеэканамічнай і прадпрымальніцкай дзейнасці, падтрымка і ўключэнне іх у гэтыя сферы.