10 кастрычніка Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы зноў адчыніў свае дзверы для будучых абітурыентаў, каб пазнаёміць іх са сваімі факультэтамі. У гэтую суботу сустрэчы ў рамках праекта "Універсітэцкая субота" прайшлі на педагагічным, юрыдычным, інжынерным і ваенным факультэтах.
На педагагічным факультэце 32 вучні з розных школ горада Гродна сабраліся, каб праверыць сябе ў педагагічным квізе "Настаўнік 2.0: Перазагрузка". Дзеці прайшлі сем раундаў: угадвалі, хто з мультгерояў мог бы стаць класным кіраўніком, развенчвалі міфы аб прафесіі педагога, шукалі выхаваўчы сэнс у народных казках, вырашалі лагічныя задачы і разгадвалі рэбусы аб школе. Бонусны раунд «Матэматыка з падвохам» прымусіў задумацца нават самых упэўненых. Квіз аб'яднаў азарт, смех, камандную работу і здаровае суперніцтва.
На юрыдычным факультэце абітурыенты, бацькі і педагогі сустрэліся са старшым выкладчыкам кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права Максімам Дудко. Ён расказаў пра спецыяльнасці факультэта, умовы паступлення і асаблівасці навучання. У другой частцы сустрэчы былі зададзены пытанні, на якія былі атрыманы вычарпальныя адказы.
Навучэнцы гімназіі № 3 імя А.І. Соламавай горада Гродна, гімназіі № 4 імя Д.У. Казакевіча горада Гродна і сярэдняй школы № 40 імя У.І. Крамко горада Гродна пазнаёміліся з інжынерным факультэтам. Сустрэча прайшла ў дыялогавым фармаце з загадчыкам кафедры архітэктуры і будаўніцтва, кандыдатам тэхнічных навук, дацэнтам Яўгенам Аўчыннікавым. Прысутныя абмеркавалі спецыфіку будаўнічых спецыяльнасцей і перспектывы працаўладкавання пасля іх заканчэння. Асаблівую ўвагу надалі пытанню ўступных творчых іспытаў па спецыяльнасці "Архітэктура". Пасля размовы навучэнцам была прапанавана аглядная экскурсія па навучальных лабараторыях кафедры архітэктуры і будаўніцтва. У ходзе яе рабяты ў тым ліку наведалі лабараторыю "Інжынерных пошукаў у будаўніцтве", дзе змаглі азнаёміцца з інжынернай геадэзіяй і прымяняемымі геадэзічнымі прыборамі, а таксама змаглі ўласнаручна правесці вопыт па вызначэнні цвёрдасці сталёвага ўзору ў лабараторыі аптычнай і зондавай мікраскапіі.
Таксама ў суботу навучэнцы, якія выбралі наведаць ваенны факультэт, акунуліся ў атмасферу курсанцкага жыцця. Для іх была праведзена экскурсія па факультэце, арганізавана выстава зброі. Таксама ім прадставілася магчымасць пастраляць са зброі і пабываць на майстар-класе па БЛА. Госці даведаліся пра распарадак дня, побыт курсантаў і пра тое, як паступіць на факультэт.