30 верасня ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы прайшло пасяджэнне навукова-тэхнічнага савета па рэгіянальнай навукова-тэхнічнай праграме "Інавацыйнае развіццё Гродзенскай вобласці" на 2026-2030 гады. У дыялогу прынялі ўдзел работнікі Купалаўскага ўніверсітэта на чале з прарэктарам па навуковай рабоце Наталляй Башун, а таксама прадстаўнікі Гродзенскага занальнага інстытута раслінаводства НАН Беларусі і ААТ "Белкард".
У рамках мерапрыемства ўдзельнікі абмеркавалі рэалізацыю гэтай праграмы і заслухалі інфармацыю аб ходзе выканання НДДКТР "Распрацаваць тэхналагічныя прыёмы апрацоўкі лубіна белага ва ўмовах Гродзенскай вобласці". Таксама адным з пытанняў парадку дня стала аб'яўленне конкурснага адбору праектаў для ўключэння ў рэгіянальную навукова-тэхнічную праграму "Інавацыйнае развіццё Гродзенскай вобласці" на 2026-2030 гады.