15 верасня ў Мінску ў Falcon Club Arena пройдзе форум Space Day – штогадовае мерапрыемства маладзёжнай прадпрымальніцкай супольнасці StartUp Space, якая аб'яднае пачынаючых і дзеючых стартапераў Беларусі.
Space Day – гэта не проста адукацыйны форум, а месца, якое дасць магчымасць увайсці ў стартап-экасістэму Беларусі.
Удзельнікі мерапрыемства змогуць асабіста пазнаёміцца з выпускнікамі супольнасці StartUp Space, пачуць іх гісторыі з першых вуснаў і даведацца аб магчымасцях, якія адкрывае ўдзел у праектах супольнасці. У рамках форуму пройдуць экспертныя выступленні: прадстаўнікі Парку высокіх тэхналогій, МТБанка і іншых партнёраў форуму раскажуць прысутным аб магчымасцях для рэалізацыі стартапаў, спецыяльных прадуктах і праграмах падтрымкі. Акрамя таго, удзельнікаў чакае экспа-зона, дзе можна будзе бліжэй пазнаёміцца з партнёрамі форуму і прыняць удзел у інтэрактывах, а таксама выступленне сакрэтнага хэдлайнера.
У дзень форуму будзе аб'яўлены старт адразу некалькіх значных ініцыятыў: акселерацыйнай праграмы для стартап-праектаў пачатковых стадый Space University, карпаратыўнага акселератара Space CorpAcc with MTC; серыі восеньскіх хакатонаў з удзелам вядучых кампаній краіны; партала Space Media.
Падрабязная інфармацыя аб форуме і анкета для рэгістрацыі даступныя на сайце Space Day і ў сацыяльных сетках StartUp Space.
Купалаўцы таксама могуць удакладніць дэталі па тэлефоне: 39-58-96, электроннай пошце: opekoun@grsu.by або асабіста па адрасе: вул. Ажэшкі, 22, каб. 403.
Удзел у форуме бясплатны, аднак колькасць месцаў абмежавана – паспейце зарэгістравацца! Заканчэнне рэгістрацыі – 14 верасня.
Не прапусціце шанс стаць часткай адной з галоўных стартап-падзей года!
