5–6 верасня ў Цэнтральным батанічным садзе НАН Беларусі ў Мінску прайшоў Фестываль навукі – адна з найбуйнейшых навукова-папулярных падзей краіны, якая сабрала сотні даследчыкаў, студэнтаў і гасцей сталіцы. Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы быў прадстаўлены на гэтым форуме шэрагам інавацыйных распрацовак, інтэрактыўных мерапрыемстваў і навуковых фільмаў, якія выклікалі жывую цікавасць у наведвальнікаў.
У рамках інтэрактыўнай выстаўкі маладыя вучоныя ВНУ прадэманстравалі чатыры значныя экспанаты: комплексы ўключэння лекавых прэпаратаў з цыкладэкстрынамі (распрацоўка аспіранта Кацярыны Халецкай, факультэт біялогіі і экалогіі, 2025 год), графензмяшчальныя пакрыцці для прамысловасці (студэнт Аляксей Аўчыннікаў, інжынерны факультэт, інжынерны факультэт, 20 біялагічнай ачысткі сцёкавых вод, створаную ў супрацоўніцтве з ААТ «Гродна Азот» (Алеся Ягорава, факультэт біялогіі і экалогіі, 2023 год), а таксама даследчы праект «Сінтаксіс» (Мікіта Крываблоцкі, факультэт гісторыі, камунікацыі і турызму, 2026 год), які быў прадстаўлены з выкарыстаннем мультымедыйных сродкаў.
Акрамя таго, для гасцей фестывалю былі арганізаваны займальныя майстар-класы і квізы: арома-квест «Магія праных траў» (Анастасія Аляксандраўна Саковіч, Анастасія Паўлаўна Самойлава, Аліна Аляксандраўна Цюлюпа, факультэт біялогіі і экалогіі), "Таемны код прыроды: ад моху да паштоўкі" (Анастасія Аляксандраўна Саковіч, Максім Антонавіч Калачоў, Дзіяна Аляксееўна Нарывончык, факультэт біялогіі і экалогіі), майстар-клас "Асвой Lusterko" (Мар'я Анатольеўна Мацюк, педагагічны факультэт), майстар-клас “Асвой Lusterko” (Мар'я Анатольеўна Мацюк, педагагічны факультэт), а таксама “Устойлівы квіз” (Усевалад Аляксеевіч Касянчук, факультэт эканомікі і кіравання). Інтэрактыўныя актыўнасці дазволілі ўдзельнікам не толькі даведацца пра новае, але і праверыць свае веды ў гульнявой форме.
На пляцоўцы дэманстрацыі навукова-папулярных фільмаў купалаўцы прадставілі дакументальную стужку "Генацыд беларускага народа: памяць і боль Гродзенскай зямлі" (кіраўнік Іна Мінчук) і прэзентацыйны ролік праекта "Сінтаксіс" (аўтары Ірына Герасімчык і Мікіта Крываблоцкі).
Удзел у Фестывалі навукі стаў яскравым пацвярджэннем высокага ўзроўню даследчай працы, якая вядзецца ў Купалаўскім універсітэце, і наглядна прадэманстравала, што навука - гэта сучасна, даступна і па-сапраўднаму займальна.