Сярод дзяцей, якія паступілі, якія папоўнілі Купалаўскую сям'ю, дзяўчат больш, чым юнакоў, амаль 76 працэнтаў першакурснікаў гэтага года – з Гродна і Гродзенскай вобласці.
У 2026/2027 навучальным годзе да ліку Купалаўцаў далучацца 2414 першакурснікаў: 1469 студэнтаў будуць навучацца за кошт сродкаў бюджэту, 945 – на платнай аснове. Сярод першакурснікаў 1013 юнакоў, 1401 дзяўчына. Больш за 18% першакурснікаў (453 чалавекі) залічаны без уступных іспытаў.
Найвышэйшы бал (393) у Карповіч Крысціны, якая паступіла на спецыяльнасць «Міжнароднае права», маючы 100-бальны вынік па рускай мове. 382 чалавекі маюць асаблівыя заслугі: медаль або дыплом з адзнакай, а кожны чацвёрты першакурснік – 595 чалавек –паступіў з агульнай сумай балаў 300 і вышэй па трох сертыфікатах ЦТ і ЦЭ. Сярод залічаных у лік студэнтаў 41 уладальнік 100-бальных вынікаў ЦТ і ЦЭ і 4 уладальнікі адразу двух 100-бальных сертыфікатаў.
Прыемна, што пачнуць спасцігаць азы прафесіі ў Купалаўскім універсітэце 27 пераможцаў заключнага этапа рэспубліканскай алімпіяды, 26 пераможцаў III (абласнога) этапа рэспубліканскай алімпіяды, 28 пераможцаў універсітэцкай алімпіяды, 1 пераможца VI Рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства ProfSkills Belarus 2025 і 1 выпускнік Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарку.
На ўмовах мэтавай падрыхтоўкі ў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы залічана 199 чалавек.
Сярод першакурснікаў-купалаўцаў 35 выпускнікоў профільных класаў педагагічнай накіраванасці, 1 выпускнік класа спартыўна-педагагічнай накіраванасці і 17 выпускнікоў профільных класаў інжынернай накіраванасці, якія паступілі па сумоўі.
75,87% першакурснікаў 2026 года пражываюць у Гродне і Гродзенскай вобласці, 23,75% – у іншых рэгіёнах Беларусі, 5 першакурснікаў – грамадзяне Расійскай Федэрацыі, 1 – грамадзянін Казахстана.
Учора, 1 жніўня, скончыўся прыём дакументаў на платную форму навучання. Сёння ў 15.00 адбылося залічэнне. Падрабязную інфармацыю глядзіце ў Лічбавым кабінеце абітурыента.