Мэтай дзейнасці праекта «Псіхалагічны салон» з'яўляецца фарміраванне і развіццё псіхалагічнай культуры навучэнцаў, патрэбы да пазнання сваёй асобы, стварэнне ўмоў для асобаснага росту навучэнцаў.
Псіхалагічны салон працуе па наступных напрамках:
- псіхалагічную асвету студэнцкай моладзі;
- аказанне псіхалагічнай дапамогі і падтрымкі навучэнцам.
Формы працы Псіхалагічнага салона:
- арганізацыя і правядзенне навучальных заняткаў з элементамі трэнінгу для ўдзельнікаў Псіхалагічнага салона педагогам-псіхолагам сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы;
- псіхалагічныя трансфармацыйныя гульні;
- тэматычныя сустрэчы з удзелам запрошаных спецыялістаў з галіны аховы здароўя (УАЗ ГАКЦ «Псіхіятрыя-наркалогія»);
- узаемадзеянне з псіхолагамі псіхатэрапеўтычнага кабінета (ДУЗ «Жаночая кансультацыя № 1 г. Гродна»);
- псіхалагічнае кансультаванне ўдзельнікаў Псіхалагічнага салона.
Кіруе дзейнасцю праекта педагог-псіхолаг 1 катэгорыі сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы Алена Ігараўна Смаляр.
Псіхалагічны салон запрашае ўсіх, каму цікава:
- спазнанне сваёй асобы;
- фарміраванне ўпэўненасці ў сабе;
- пераадоленне ўнутраных канфліктаў;
- стварэнне ўмоў для асобаснага росту;
- развіццё камунікацыі і навыкаў бесканфліктных зносін;
- а таксама пабудова ўласнай стратэгіі поспеху.
Каб запісацца ў члены Псіхалагічнага салона, звяртацца:
вул. Дубко, 20, каб. 18.
Кантактны тэлефон: (8 0152) 41-02-27.
E-MAIL: spps@grsu.by