9 і 10 ліпеня на базе РУП ВНВЦ "Тэхналаб", заснавальнікам якога з'яўляецца ГрДУ імя Янкі Купалы, абласны маладзёжны форум "Энергія будучыні" чацвёрты раз збярэ каля 60 прадстаўнікоў энергасістэмы рэгіёну.
Мерапрыемства аб'ядноўвае самых розных спецыялістаў: інжынераў, электраманцёраў, праграмістаў, псіхолагаў і нават ветурачоў. За два дні маладыя работнікі прымуць удзел у панэльных дыскусіях, наведаюць тэматычныя секцыі з запрошанымі экспертамі і пазнаёмяцца з вытворчай базай і гісторыяй.
Форум традыцыйна выступае эфектыўнай пляцоўкай для абмену досведам, напрацоўкамі і ўмацавання карпаратыўнага духу.
Жадаем удзельнікам новых ідэй і прафесійных поспехаў!