29-30 кастрычніка 2026 года ў ГрДУ імя Янкі Купалы пройдзе ІІІ Міжнародная навукова-метадычная канферэнцыя «Маладзёжная палітыка і выхаванне ў сучасных умовах».
Спецыялісты ў сферы маладзёжнай палітыкі, арганізатары ідэалагічнай і выхаваўчай работы, а таксама студэнты, магістранты, аспіранты і маладыя вучоныя з Рэспублікі Беларусь і замежных краін могуць прыняць удзел у наступных секцыях:
– Моладзь у інфармацыйным свеце: сучасныя рэаліі і выклікі;
– Светапоглядныя асновы выхавання моладзі;
– Сучасная моладзь: сацыялагічны партрэт і падыходы да выхавання;
– Моладзь як суб'ект сацыяльнага ўзаемадзеяння: праблемы і перспектывы;
– Моладзевая палітыка і выхаванне ў сучасных умовах: студэнцкі погляд (секцыя для студэнтаў).
Мовы канферэнцыі - руская, беларуская, англійская. Для ўдзелу неабходна да 11 верасня 2026 года ўключна падаць заяўку, рэгістрацыйную форму і матэрыялы выступлення. Дакументы прымаюцца ў двух фарматах: у электронным выглядзе па адрасе uvr@grsu.by і ў друкаваным (з подпісам аўтара) па адрасе: вул. Ажэшкі, 22, каб. 224. Падрабязнасці даступныя ў інфармацыйным лісце па спасылцы.
Жадаем поспехаў і чакаем вашых навуковых адкрыццяў!