Штогод 3 ліпеня беларусы адзначаюць самае галоўнае дзяржаўнае свята краіны – Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. У гонар гэтай важнай даты ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы падрыхтавалі праграму мерапрыемстваў.
Святкаванне Дня Незалежнасці пачнецца 30 чэрвеня. У гэты дзень купалаўцаў чакаюць інтэлектуальная гульня і віктарына, прысвечаныя святу, а таксама дыялогавая пляцоўка «Шлях да незалежнасці».
1 ліпеня пачнецца з акцыі «Праспяваем гімн разам», а затым пройдзе сустрэча на тэму «Купалаўскі ўніверсітэт скрозь прызму незалежнасці». Таксама ў гэты дзень пачнецца турнір па міні-футболе сярод дзяўчат, якія пражываюць у інтэрнатах, які працягнецца да 2 ліпеня, і конкурс фатаграфій «Пад мірным небам Беларусі» (працягнецца да 4 ліпеня).
2 ліпеня адбудзецца прагляд і абмеркаванне дакументальнага фільма «З чаго пачынаецца Радзіма». 3 ліпеня пройдзе гарадскі мітынг і праца пляцоўкі «Жаночы поспех» у рамках гарадскіх мерапрыемстваў.
Таксама на працягу ліпеня ў навуковай бібліятэцы і яе філіялах будуць праходзіць выставы кніг, прысвечаных незалежнасці Беларусі.