24 чэрвеня Гродна сустрэў легендарны перасоўны музей «Цягнік Перамогі». У гонар прыбыцця складу прайшоў урачысты мітынг, сярод удзельнікаў якога - супрацоўнікі і студэнты Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Унікальная інтэрактыўная выстава прабудзе ў Гродне два дні, і дапамагаць з яе працай будуць валанцёры Купалаўскага ўніверсітэта.
«Цягнік Перамог» – гэта першая ў свеце інтэрактыўная выстава, якая дазваляе дакрануцца да падзей Вялікай Айчыннай вайны. Лісты, фатаграфіі, экспазіцыі са зброяй і ваенным абмундзіраваннем – усё гэта максімальна апускае гасцей музея ў ваенныя гады і знаёміць іх з героямі таго часу.
Традыцыйна дапамогу ў працы музея аказваюць валанцёры ГрДУ імя Янкі Купалы. На працягу двух дзён, з 24 па 25 чэрвеня, купалаўцы будуць аказваць дапамогу ў навігацыі, суправаджэнні, забеспячэнні абсталяваннем і падтрыманні парадку, а таксама прасякацца духам ваеннага часу.
Наступнымі прыпынкамі «Цягніка Перамогі» стануць Гомель, Магілёў і Віцебск. Скончыцца курсіраванне ў Мінску, куды цягнік прыедзе 2 ліпеня.