22 чэрвеня, у Дзень Усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа, у Гродне прайшоў мітынг-рэквіем «І памяць з намі гаворыць» у памяць герояў і загінуўшых. Гродзенцы сабраліся каля мемарыяла «Дрэва жыцця», каб узгадаць абаронцаў і ахвяраў ваеннага часу.
У гэты жалобны дзень аддаць даніну павагі загінуўшым прыйшлі кіраўніцтва Гродзенскай вобласці і гарады, прадстаўнікі сілавых ведамстваў, грамадскіх аб'яднанняў і працоўных калектываў, кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый, а таксама жыхары Гродна. У мітынгу прыняла ўдзел і дэлегацыя Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы на чале з прарэктарам па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце Васілём Сянько.
Месца правядзеньня мітынгу-рэквіема вельмі сымбалічна – гэта былая тэрыторыя лягеру сьмерці «Шталаг-324», у якім забівалі ваеннапалонных і мірных грамадзян. Важнасць месца адзначыў і старшыня Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта Андрэй Хмель.
– Шталаг-324 – гэта страшнае месца. Тут была смерць, тут быў боль. І наша задача – перадаць памяць аб гэтым болі будучаму пакаленню, нашым дзецям і ўнукам, каб тое, што адбывалася тут у гады вайны, ніколі больш не паўтарылася, – дадаў Андрэй Валер'евіч.
Удзельнікі цырымоніі ўшанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання, а затым усклалі да мемарыяла кветкі і вянкі ў знак глыбокай удзячнасці загінуўшым за праяўлены гераізм.