12 чэрвеня студэнты трох вышэйшых навучальных устаноў Гродзеншчыны сустрэліся ў межах абласнога этапу рэспубліканскай ваенна-прыкладной гульні «Прарыў – 2026». На базе 6-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады студэнты спаборнічалі ў трапнасці, хуткасці і зладжанай працы, каб атрымаць права прадстаўляць Гродзенскую вобласць на рэспубліканскім этапе спаборніцтваў.
У абласных мерапрыемствах прынялі ўдзел каманды з вядучых універсітэтаў рэгіёну – Купалаўскага ўніверсітэта, Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта і Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта.
У рамках спаборніцтваў удзельнікам трэба было здзейсніць марш-кідок, пераадолець перашкод у поўнай экіпіроўцы выканаць разборку і зборку АК-74, паразіць мішэнь з пнеўматычнай вінтоўкі на снайперскім рубяжы, а таксама прадэманстраваць навыкі кіравання беспілотнымі лятальнымі апаратамі і праявіць эрудыцыю ў інтэлектуальным турніры.
Каманда купалаўцаў, выдатна паказаўшы сябе на кожным з этапаў спаборніцтваў, заслужана заняла першае месца. Другое месца дасталася студэнтам Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, а трэцяе - камандзе Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта.
Віншуем купалаўцаў з перамогай і жадаем ім поспехаў на рэспубліканскім этапе!