22 мая ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы адбыўся выпуск 48 слухачоў падрыхтоўчага аддзялення Цэнтра даўніверсітэцкай адукацыі.
З заканчэннем навучання выпускнікоў павіншавалі начальнік Цэнтра даўніверсітэцкай адукацыі Алена Лапкоўская, намеснік начальніка Цэнтра даўніверсітэцкай адукацыі Любоў Чаркевіч і спецыяліст 1 катэгорыі падрыхтоўчага аддзялення Галіна Буднік. Выпускнікам уручылі пасведчанні аб заканчэнні падрыхтоўчага аддзялення, пажадалі высокіх балаў на цэнтралізаваным тэсціраванні і выказалі надзею ўбачыць іх у дружнай купалаўскай сям'і. Слухачы, якія прынялі актыўны ўдзел у жыцці Цэнтра даўніверсітэцкай адукацыі і выдатна праявілі сябе ў вучобе, былі ўзнагароджаны дыпломамі і падзякамі.
За час навучання на падрыхтоўчым аддзяленні навучэнцы не толькі атрымалі трывалыя веды па профільных прадметах, але і набылі каштоўныя навыкі, якія стануць надзейнай апорай на іх далейшым адукацыйным шляху.