Сёння, 21 мая, у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы адбыўся арганізацыйны семінар для членаў арганізацыйных камісій карпусоў пункта правядзення цэнтралізаванага экзамену і цэнтралізаванага тэсціравання.
Семінар правяла Наталля Кранцэвіч, начальнік аддзела тэсціравання і прафесійнай арыентацыі моладзі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Галоўная мэта семінара – забяспечыць дакладную і зладжаную работу ўсіх звёнаў падчас правядзення важнейшага мерапрыемства года.
Нагадваем, што рэгістрацыя на цэнтралізаванае тэсціраванне завяршылася 22 красавіка. Рэгістрацыя ў рэзервовыя дні будзе праходзіць з 8 да 11 чэрвеня. Цэнтралізаванае тэсціраванне і цэнтралізаваны экзамен па грамадазнаўстве, матэматыцы, біялогіі, замежных мовах, фізіцы, геаграфіі, гісторыі Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі будуць праходзіць 26 мая. Цэнтралізаванае тэсціраванне і цэнтралізаваны экзамен па беларускай і рускай мовах адбудзецца 29 мая. Цэнтралізаванае тэсціраванне па матэматыцы, біялогіі, замежных мовах і геаграфіі пройдзе 2 чэрвеня. ЦТ па грамадазнаўстве, хіміі, фізіцы, гісторыі Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі – 5 чэрвеня. Рэзервовымі днямі для здачы цэнтралізаванага тэсціравання выбраны 18, 20 і 22 чэрвеня.