З 13 па 15 мая на базе Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы праходзіў фінальны этап турніру па кібербяспецы Grodno CTF 2026. У спаборніцтве прынялі ўдзел каманды з Рэспублікі Беларусь, Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Казахстан.
Арганізатарамі спаборніцтва выступілі кафедра сістэмнага праграмавання і камп'ютарнай бяспекі, студэнты другога курса спецыяльнасці «Кібербяспека» Іван Саванец і Аляксей Чычкан, а таксама студэнт трэцяга курса спецыяльнасці «Праграмная інжынерыя» Глеб Шадура.
Да ўдзелу ў фінале былі запрошаны восем каманд-прадстаўнікоў вышэйшых навучальных устаноў, школ і арганізацый, якія прайшлі адборачны этап у анлайн-фармаце.
У рамках фінальнага тура ўдзельнікаў пагрузілі ў рэальную працу спецыяліста па інфармацыйнай бяспецы. Ім трэба было правесці расследаванне інцыдэнту з выкарыстаннем прафесійных інструментаў: платформы класа SIEM – Kaspersky Unified Monitoring and Analysis Platform (KUMA), а таксама сродкі збору і аналізу дадзеных з хаста - Velociraptor.
Па выніках напружанай барацьбы ўладальнікам першага месца стала каманда «paparatz' kvetka», у якую ўвайшлі студэнты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі Уладзіслаў Дубоўскі і Цімафей Сасноўскі, а таксама навучэнец сярэдняй школы № 157 г. Мінска імя Аляксея Сямёнавіча Бурдзейнага Андрэй Рабчун. Другое месца зарабіла каманда «Three Minions» Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. У яе склад увайшлі студэнты спецыяльнасці «Кібербяспека» Іван Канапацкі, Максім Грынчанка і Мікіта Кісель. Трэцяе месца атрымала каманда «БАГадэльня» Бранскага філіяла Расійскага эканамічнага ўніверсітэта імя Г.В. Пляханава ў складзе Сяргея Іпатава, Яўгена Іпатава і Уладзіслава Бурава.
Віншуем каманды з перамогай і жадаем ім далейшых поспехаў!