8 мая ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы завяршылася работа двухдзённага пасяджэння Маладзёжнага савета Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі. Удзельнікаў чакалі патрыятычныя мерапрыемствы і абмеркаванне досведу працы прафсаюза.
Другі дзень пасяджэння пачаўся з экскурсіі на ваенны факультэт Купалаўскага ўніверсітэта, дзе ўдзельнікаў пазнаёмілі з асаблівасцямі падрыхтоўкі будучых ваенных. Затым госці ўсклалі кветкі да помніка вязням лагера смерці «Шталаг-324» у знак пашаны і памяці ахвяр тых жудасных падзей.
Галоўнай падзеяй фінальнага дня стала пасяджэнне Маладзёжнага савета Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі. У ходзе сустрэчы ўдзельнікі падвялі вынікі працы, а таксама падзяліліся адзін з адным досведам дзейнасці прафесійнага саюза ў сваіх арганізацыях.
Двухдзённая праграма пасяджэння стала важным мерапрыемствам для ўмацавання ўзаемаадносін паміж прадстаўнікамі прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі розных арганізацый.