У рамках праграмы "Запрошаны прафесар" кафедра крымінальнага права, крымінальнага працэсу і крыміналістыкі юрыдычнага факультэта ажыццявіла прыём Айдаркана Скакава - прафесара кафедры крымінальнага права і крыміналогіі Кастанайскай акадэміі МУС Рэспублікі Казахстан імя Ш. Кабылбаева.
Падчас візіту Айдаркан Байдэкавіч сустрэўся з кіраўніцтвам факультэта. Бакі абмеркавалі перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва, у тым ліку пытанні стажыровак для магістрантаў і дактарантаў, а таксама магчымасці навучання грамадзян Казахстана ў магістратуры і аспірантуры нашага ўніверсітэта.
Акрамя таго, прафесар правёў лекцыі і практычныя заняткі са студэнтамі юрыдычнага факультэта, з аспірантамі і магістрантамі кафедры правёў кансультацыі па актуальных праблемах крымінальнага і крымінальна-выканаўчага права, па актуальных крыміналагічных праблемах, а таксама Айдаркан Байдэкавіч выступіў з дакладамі на пасяджэнні СНК і на пасяджэнні кафедры крымінальнага права, крымінальнага працэсу і крыміналістыкі.