З 22 па 25 красавіка на спартыўнай базе САК "Трактар" прайшлі спаборніцтвы Рэспубліканскай універсіяды 2025-2026 па плаванні. У спаборніцтвах прынялі ўдзел 310 спартсменаў з 31 вышэйшай навучальнай установы Рэспублікі Беларусь. У іх ліку - студэнты Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Па выніках напружанай барацьбы, у спаборніцтвах наш універсітэт стаў уладальнікам бронзавага медаля. Таксама студэнты Купалаўскага ўніверсітэта атрымалі 16 медалёў у індывідуальных заплывах: адзін залаты, восем сярэбраных і сем бронзавых.
Студэнт трэцяга курса інжынернага факультэт Міраслаў Дзебёлаў атрымаў залаты медаль на дыстанцыі 800 метраў вольным стылем і сярэбраны – на дыстанцыі 400 метраў тым жа стылем. Аляксандр Хамко, студэнт другога курса факультэта фізічнай культуры стаў уладальнікам двух бронзавых медалёў - на дыстанцыях 50 і 200 метраў вольным стылем. Студэнтка чацвёртага курса факультэта фізічнай культуры Ганна Чудзіна атрымала адразу тры медалі: два сярэбраныя за праходжанне дыстанцыі ў 50 метраў вольным стылем і батэрфляем, а таксама бронзавы за пераадоленне дыстанцыі ў 50 метраў на спіне. Студэнтка чацвёртага курса факультэта фізічнай культуры Кацярына Казак стала ўладальніцай сярэбранага медаля за праходжанне дыстанцыі ў 200 метраў стылем «батэрфляй» і бронзавую за праходжанне дыстанцыі ў 100 метраў тым жа стылем. Лідзія Валкаўская, студэнтка трэцяга курса факультэта фізічнай культуры атрымала два сярэбраныя медалі за праходжанне дыстанцыі 100 і 200 метраў на спіне. Студэнтка першага курса факультэта фізічнай культуры Дамініка Вашкевіч стала ўладальніцай двух сярэбраных медалёў у комплексным плаванні на дыстанцыях 200 і 400 метраў і бронзавым на дыстанцыі 100 метраў вольным стылем. Студэнтка першага курса факультэта фізічнай культуры Кіра Бурчук зарабіла два бронзавыя медалі за праходжанне дыстанцый у 50 і 200 метраў вольным стылем.
Таксама спартсменкі Купалаўскага ўніверсітэта двойчы сталі сярэбранымі прызёрамі ў эстафетным плаванні на дыстанцыях 4х100 метраў вольнымі стылем і 4х100 метраў камбінаваным.
Віншуем купалаўскіх спартсменаў!