23-24 красавіка факультэт псіхалогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы выступіў суарганізатарам XX Юбілейнай міжнароднай навуковай канферэнцыі студэнтаў, аспірантаў і маладых вучоных «Псіхалогія і сучасны свет. Суб'ект жыццядзейнасці ў сучасным грамадстве». Мерапрыемства прайшло на базе Паўночнага (Арктычнага) федэральнага ўніверсітэта імя М. В. Ламаносава.
Адкрываючы канферэнцыю, да ўдзельнікаў звярнулася дэкан факультэта псіхалогіі ГрДУ імя Янкі Купалы Вольга Мітрафанава. Яна падкрэсліла важнасць шматгадовага супрацоўніцтва паміж універсітэтамі і значэнне дыялогу маладых вучоных дзвюх краін.
На пленарным пасяджэнні з дакладам "Гродзенская псіхалогія: традыцыі, інавацыі, уклад у навуку" выступіла дацэнт кафедры эксперыментальнай і прыкладной псіхалогіі, малады вучоны Купалаўскага ўніверсітэта Таццяна Парфёнава.
Таксама актыўны ўдзел у рабоце канферэнцыі прынялі студэнты факультэта псіхалогіі. Высокую адзнаку журы атрымала даследаванне студэнткі чацвёртага курса спецыяльнасці «Практычная псіхалогія» Анастасіі Ерковіч. За свой даклад на тэму «Уплыў дэзадаптыўных схемаў на фармаванне праблемы асобаснай рэгуляцыі часу жыцця ў студэнтаў» яна атрымала ганаровае другое месца ў секцыі «Актуальныя праблемы псіхалогіі». Навуковы кіраўніком купалаўца выступіла – Таццяна Парфёнава.
Удзел прадстаўнікоў ГрДУ імя Янкі Купалы ў канферэнцыі дазволіў не толькі ўмацаваць сяброўскія адносіны паміж ВНУ, але і прадэманстраваць высокую прафесійную і навуковую падрыхтоўку, якую дае Купалаўскі ўніверсітэт.