16 красавіка на юрыдычным факультэце Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М.У. Ламаносава прайшла міжнародная навукова-практычная канферэнцыя на тэму “Адказнае выкарыстанне штучнага інтэлекту ў юрыдычнай адукацыі і даследчай дзейнасці: права, этыка і ўніверсітэцкая палітыка”. Удзельнікамі мерапрыемства сталі вучоныя з Расіі, Беларусі, Кітая і В'етнама.
Галоўнай тэмай канферэнцыі сталі праблемы выкарыстання штучнага інтэлекту ў юрыдычнай адукацыі і навуцы. Прадстаўнікі навукі і адукацыі з Масквы, Санкт-Пецярбурга, Гродна і Шанхая абмеркавалі ключавыя аспекты інтэграцыі штучнага інтэлекту ў навуку і адукацыю і заслухалі даклады, прысвечаныя межам прымянення тэхналогій.
З пленарным дакладам "Навукова-экспертная ацэнка выкарыстання штучнага інтэлекту пры падрыхтоўцы кваліфікацыйных навуковых работ (дысертацый) па юрыдычных навуках у рамках атэстацыі кадраў вышэйшай навуковай кваліфікацыі" выступіў загадчык кафедры грамадзянскага права і працэсу юрыдычнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы Ігар. У сваёй навуковай рабоце ён прапанаваў рамкі дапушчальнасці выкарыстання штучнага інтэлекту і зрабіў акцэнт на тым, што яго выкарыстанне неабходна дэклараваць.
Правядзенне канферэнцыі на такую актуальную ў цяперашні час тэму дазваляе задаць вектар для далейшай распрацоўкі норм ужывання ў навуцы і адукацыі штучнага інтэлекту.