17 красавіка на факультэце матэматыкі і інфарматыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы пачала сваю працу XVI Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя-конкурс навукова-даследчых работ навучэнцаў сярэдніх, сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў і студэнтаў ВНУ «Ад Альфа да Амегі…». Працягнецца канферэнцыя да 18 красавіка.
Традыцыйна канферэнцыя будзе праходзіць па чатырох напрамках: алгебра, геаметрыя і матэматычны аналіз; прыкладная матэматыка; камп'ютарныя навукі і праграміраванне; робататэхніка і штучны інтэлект.
У межах канферэнцыі-конкурсу ўдзельнікі прадставяць навукова-даследчыя працы і навуковыя артыкулы, а таксама абмяркуюць іх вынікі. Па выніках мерапрыемства адбудзецца ўзнагароджанне аўтараў найлепшых работ.