Сёння, 16 красавіка, у Купалаўскім універсітэце адбылася адна з самых чаканых і душэўных падзей года – фінал конкурсу «Лепшая група ўніверсітэта – 2026». Гэтае мерапрыемства штогод аб'ядноўвае самых актыўных, творчых і згуртаваных студэнтаў.
Арганізатарамі конкурсу выступілі: аддзел падтрымкі маладзёжных праектаў і ініцыятыў упраўлення па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце сумесна з першаснай арганізацыяй з правамі раённага камітэта Грамадскага аб'яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі" ўніверсітэта, а таксама першасная прафсаюзная арганізацыя навучэнцаў універсітэта.
За званне лепшых пазмагаліся 6 каманд Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы: факультэт фізічнай культуры - 3 курс, група СПД-ГД-234 (трэнерская дзейнасць); факультэт гісторыі, камунікацыі і турызму - 2 курс, група СДП-ЛОМК-244 (лінгвістычнае забеспячэнне МКК); факультэт біялогіі і экалогіі - 3 курс, група СДП-ЭК-231 (экалогія); філалагічны факультэт - 2 курс, група СДП-РГФ-2421 (рамана-германская філалогія); педагагічны факультэт - 2 курс, група СДП-НО-242 (пачатковая адукацыя); юрыдычны факультэт - 3 курс СДП-ГД-231 (мытная справа).
Шлях да перамогі аказаўся насычаным для ўсіх удзельнікаў. Конкурс праходзіў у два этапы: завочным і вочным. Адзначым, што завочны этап уключаў наступныя конкурсы: «Наша група лепш за ўсіх!», «Мы – каманда», «Мой універсітэт» і «Спорт аб'ядноўвае».
Сёння, 16 красавіка, галоўная сцэна ўніверсітэта ператварылася ў пляцоўку для самавыяўлення, дзе кожная каманда імкнулася заявіць пра сябе ва ўвесь голас. У конкурсе «Прэзентацыя групы» гледачы ўбачылі не проста візітныя карткі, а сапраўдныя адкрыцці студэнцтва - яркія, крэатыўныя і неверагодна душэўныя. Кульмінацыяй стаў творчы конкурс. Купалаўцы паказалі ўсё: ад запальных танцаў і праніклівага вакалу да тэатральных пастановак і ігры на музычных інструментах. Гэты дзень яшчэ раз даказаў: сучаснае студэнцтва - гэта магутная энергія стварэння і бясконцага таленту.
Па выніках конкурсу былі ўручаны дыпломы ў спецыяльных намінацыях, якія адзначылі ўнікальныя добрыя якасці кожнай групы. Дыпломы ў намінацыі "Лепшая падтрымка" заслужана дасталіся камандам факультэта фізічнай культуры (СПД-ГД-234) і педагагічнага факультэта (СДП-НА-242). Дыплом "Самая дружная група" дастаўся групе юрыдычнага факультэта (СДП-ГД-231). Дыпломам у намінацыі "Самая крэатыўная група" былі адзначаны студэнты педагагічнага факультэта (СДП-НО-242). Узнагарода за перамогу ў намінацыі "Самая згуртаваная каманда" дасталася прадстаўнікам факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму (СДП-ЛОМК-244). Дыплом "Самая энергічная група" па праве заваявала каманда факультэта фізічнай культуры (СПД-ГД-234). Званне «Самая эрудыяваная група» замацавалася за філалагічным факультэтам (СДП-РГФ-2421), а дыплом у намінацыі «Самая мэтанакіраваная група» атрымаў калектыў факультэта біялогіі і экалогіі» (СДП-ЭК-231).
Акрамя таго, па выніках асобных этапаў іспытаў былі вызначаны пераможцы ў шэрагу іншых напрамкаў. Перамога ў намінацыі "Наша група лепш за ўсіх" дасталася камандзе факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму (СДП-ЛОМК-244). Дыплом за "Лепшы відэаролік аб групе" заваяваў педагагічны факультэт (СДП-НО-242). У намінацыі "Спорт аб'ядноўвае" лідарства пацвердзілі прадстаўнікі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму (СДП-ЛОМК-244). Узнагароду за "Лепшую праектную ідэю" атрымалі студэнты філалагічнага факультэта (СДП-РГФ-2421). У вочным этапе конкурсу дыплом за "Лепшую прэзентацыю групы" дастаўся юрыдычнаму факультэту (СДП-ГД-231), а трыўмфатарам у намінацыі "Лепшы творчы нумар" стаў факультэт гісторыі, камунікацыі і турызму (СДП-ЛОМК-244).
Па выніках конкурсу, ганаровае трэцяе месца заняла каманда філалагічнага факультэта (СДП-РГФ-2421), якая паказала высокі ўзровень інтэлектуальнай падрыхтоўкі, глыбіню творчых ідэй і шчырую любоў да выбранай прафесіі. Другое месца заслужана дасталася камандзе юрыдычнага факультэта (СДП-ГД-231), якая прадэманстравала сталёвую дысцыпліну, бездакорную камандную зладжанасць і яркую харызму на кожным этапе спаборніцтваў. Абсалютным пераможцам і ўладальнікам ганаровага тытула "Лепшая група ўніверсітэта - 2026" стала каманда факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму (СДП-ЛОМК-244).
Мы віншуем каманду факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму з заслужанай перамогай і жадаем удзельнікам захоўваць гэты камандны дух на працягу вучобы!