З 13 па 17 красавіка ва ўсіх рэгіёнах Беларусі праходзіць IV Рэспубліканскі маладзёжны кірмаш вакансій. Удзельнікамі сталі вядучыя працадаўцы рэгіёнаў: прадпрыемствы прамысловасці, арганізацыі гандлю, гасцінічнага і рэстараннага бізнесу, лясной і сельскай гаспадаркі, у тым ліку Купалаўскі ўніверсітэт.
IV Рэспубліканскі маладзёжны кірмаш вакансій уключае два асноўныя напрамкі: садзейнічанне ў працаўладкаванні навучэнскай моладзі ў вольны ад вучобы час, а таксама садзейнічанне ў працаўладкаванні выпускнікоў навучальных устаноў.
У рамках мерапрыемства факультэты Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы арганізавалі інтэрактыўныя пляцоўкі.
Факультэт мастацтваў і дызайну падрыхтаваў пляцоўку «Арт-гасцёўня», на якой была прадстаўлена поўная інфармацыі аб спецыяльнасцях факультэта. Прадстаўнікі факультэта эканомікі і кіравання падрыхтавалі квіз, у якім любы ахвочы змог адчуць сябе мэнэджэрам, паспрабаваць сябе ў кіраванні камандай, а таксама правесці перамовы. Акрамя таго, на пляцоўцы была прадстаўлена ўся актуальная інфармацыя аб спецыяльнасцях, якія прапануе факультэт. Пляцоўку пад назвай «Тэарэмы і алгарытмы поспеху!» прадставіў факультэт матэматыкі і інфарматыкі. Яркую прэзентацыю сваіх спецыяльнасцей правёў факультэт гісторыі, камунікацыі і турызму. Інжынерны факультэт падрыхтаваў мультымедыйную прэзентацыю аб факультэце, інтэрактыўную інтэлектуальна-пазнавальную гульню па ўладкаванні аўтамабіля, а таксама кансультаваў па пытаннях паступлення і навучання. Прэзентацыю сваіх спецыяльнасцей пад назвай «Педагог – прафесія творчая», а таксама майстар-клас па рабоце ў нестандартных тэхніках малявання правялі прадстаўнікі педагагічнага факультэта. Акрамя таго, была арганізавана выстава метадычных работ, падрыхтаваных студэнтамі. Факультэт біялогіі і экалогіі правёў прэзентацыю сваіх спецыяльнасцей, а таксама правёў кансультацыю па пытаннях паступлення ва ўніверсітэт. Прадстаўнікі факультэта псіхалогіі далі ўсім жадаючым магчымасць не толькі пазнаёміцца са спецыяльнасцямі факультэта псіхалогіі, але і прыняць удзел у псіхадыягностыцы сваёй асобы. Знаёмства з распрацоўкамі студэнцкага праектна-канструктарскага бюро практычнай электронікі «PRO_Жалеза: Ад ідэі да пайкі» падрыхтаваў фізіка-тэхнічны факультэт.
Выстава праходзіла на базе Гродзенскага дзяржаўнага абласнога Палаца творчасці дзяцей і моладзі.