Мерапрыемства будзе праходзіць 29 красавіка ў 10:00 на базе стадыёна навучальнага корпуса № 6 (вул. Захарава, 32). Удзельнікамі могуць стаць зборныя каманды факультэтаў, каледжаў універсітэта, а таксама ўстаноў вышэйшай адукацыі г. Гродна. Склад каманды – 8 чалавек (4 юнакі, 4 дзяўчыны).
«Купалаўскі старт» ужо стаў традыцыйным для нашага ўніверсітэта і праводзіцца з мэтай умацавання здароўя, удасканалення фізічнай і спартыўнай падрыхтоўкі, а таксама папулярызацыі здаровага ладу жыцця.
Арганізатарамі выступаюць: студэнцкі савет ўніверсітэта, першасная прафсаюзная арганізацыя навучэнцаў універсітэта, а таксама ПА/РК ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» Купалаўскага ўніверсітэта.
Заяўка на ўдзел у Фестывалі падаецца ў два этапы: да 19 красавіка – у анлайн-фармаце па спасылцы; да 24 красавіка –- у папяровым выглядзе ў каб. 224 (вул. Ажэшкі, 22). Да заяўкі абавязкова дадаецца копія пратакола правядзення навучання і праверкі ведаў па мерах бяспечных паводзін удзельнікаў каманды пры правядзенні мерапрыемстваў фестывалю.
Спартыўна-мастацкі фестываль «Купалаўскі старт – 2026» праводзіцца ў два этапы. Першы этап з'яўляецца творчым і ўключае ў сябе конкурс прэзентацыі каманды «Візітная картка». Гэты конкурс будзе ацэньвацца па наступных крытэрыях: якасць і арыгінальнасць выступлення; узровень сцэнічнай культуры; артыстызм; творчы падыход; кампазіцыйнасць. Другі этап - спартыўны. Камандам трэба выканаць практыкаванні: адцісканні ад падлогі, дартс, перацягванне каната, а таксама спартовая эстафета.
Па выніках фестывалю будуць вызначаны пераможцы, якіх узнагародзяць прызамі. Падрабязную інфармацыю аб правядзенні «Купалаўскага старту» можна знайсці па спасылцы.
