9 красавіка на філалагічным факультэце Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы ў анлайн фармаце прайшоў сумесны круглы стол «Пераклад: традыцыі і інавацыі». У абмеркаванні прынялі ўдзел студэнты і выкладчыкі Казанскага інавацыйнага ўніверсітэта імя В. Г. Цімірасава.
Галоўнай тэмай сустрэчы сталі пытанні перакладазнаўства. Удзельнікі абмеркавалі самыя актуальныя тэмы: ад лінгвакультурнай адаптацыі і перадачы мастацкіх вобразаў да перакладу рэлігійнай і спецыялізаванай лексікі.
Падчас круглага стала ўдзельнікі прадэманстравалі даклады, прысвечаныя розным аспектам перакладу. Асаблівую цікавасць выклікала абмеркаванне сучасных тэндэнцый у перакладчыцкай практыцы і развіцці прафесійных кампетэнцый.
Мерапрыемства, арганізаванае ў рамках супрацоўніцтва дзвюх ВНУ, прайшло ў фармаце адкрытага дыялога. Удзельнікі не толькі азнаёмілі калег са сваімі навуковымі распрацоўкамі, але і актыўна абмеркавалі іх.