Удзельнікамі алімпіяды сталі 46 студэнтаў чатырох факультэтаў Купалаўскага ўніверсітэта: матэматыкі і інфарматыкі, фізіка-тэхнічнага, інжынернага, а таксама эканомікі і кіравання.
Вынікі алімпіяды па матэматыцы сярод студэнтаў Купалаўскага ўніверсітэта падводзіліся ў асабістым заліку па дзвюх групах. У групу «А» увайшлі студэнты спецыяльнасцяў, на якіх навучальнымі планамі за ўвесь перыяд навучання прадугледжана больш за 440 аўдыторных гадзін па дысцыплінах матэматычнага цыклу, а ў групу «Б» - не больш за 440 гадзін.
Па выніках алімпіяды пераможцамі ў групе "А" сталі Аляксандр Малышка, студэнт 3 курса спецыяльнасці "Кібербяспека" факультэта матэматыкі і інфарматыкі, які атрымаў дыплом I ступені. Дыпломам II ступені былі ўзнагароджаны Абдыла Хекімаў, студэнт 2 курса спецыяльнасці «Матэматыка» факультэта матэматыкі і інфарматыкі, а таксама Ягор Цыбін, студэнт 3 курса спецыяльнасці «Кібербяспека» факультэта матэматыкі і інфарматыкі. Дыплома ІІІ ступені былі ўдастоены студэнт 1 курса спецыяльнасці "Фізіка" фізіка-тэхнічнага факультэта Арцём Кустановіч, студэнт 1 курса спецыяльнасці "Кібербяспека" факультэта матэматыкі і інфарматыкі Уладзімір Бакей і студэнт 1 курса спецыяльнасці "Прыкладная матэматыка" факультэта матэматыкі і інфарматыкі Аляксей Бернатовіч.
Пахвальны ліст у групе "А" атрымалі Ігар Дзюрдзь, студэнт 1 курса спецыяльнасці "Прыкладная матэматыка" факультэта матэматыкі і інфарматыкі; Ыслам Раўшэнаў, студэнт 1 курса спецыяльнасці «Матэматыка» факультэта матэматыкі і інфарматыкі; Анастасія Сінкевіч, студэнтка 1 курса спецыяльнасці "Матэматыка" факультэта матэматыкі і інфарматыкі; Адам Эйсмант, студэнт 1 курса спецыяльнасці «Камп'ютарная фізіка» фізіка-тэхнічнага факультэта.
Пераможцамі ў групе "Б" сталі Алёна Вярцінская, студэнтка 3 курса спецыяльнасці "Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі" факультэта эканомікі і кіравання, якая заваявала дыплом I ступені. Дыпломам II ступені быў узнагароджаны Павел Рошчын, студэнт 1 курса спецыяльнасці "Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі" факультэта эканомікі і кіравання. Дыплома III ступені былі ўдастоены Раман Канюшэўскі, студэнт 1 курса спецыяльнасці "Электраэнергетыка і электратэхніка" фізіка-тэхнічнага факультэта; Арцём Мікалайчык, студэнт 1 курса спецыяльнасці "Транспартная лагістыка" інжынернага факультэта; Арцём Цярэшка, студэнт 1 курса спецыяльнасці «Праграмная інжынерыя» факультэта матэматыкі і інфарматыкі.
Пахвальны ліст у групе "Б" атрымалі Валянцін Васілевіч, студэнт 1 курса спецыяльнасці "Будаўніцтва будынкаў і збудаванняў" інжынернага факультэта; Арына Бабіна, студэнтка 1 курса спецыяльнасці "Кіраванне інфармацыйнымі рэсурсамі" факультэта матэматыкі і інфарматыкі; Аляксандр Пяляшак, студэнт 1 курса спецыяльнасці «Электраэнергетыка і электратэхніка» фізіка-тэхнічнага факультэта; Марыя Мядзвецкая, студэнтка 1 курса спецыяльнасці "Электронная эканоміка" факультэта эканомікі і кіравання; Міхаіл Зямлянскі, студэнт 1 курса спецыяльнасці "Транспартная лагістыка" інжынернага факультэта; Варвара Вахрамеева, студэнтка 1 курса спецыяльнасці "Электраэнергетыка і электратэхніка" фізіка-тэхнічнага факультэта, і Максім Палуйчык, студэнт 1 курса спецыяльнасці "Транспартная лагістыка" інжынернага факультэта.
Высокія балы ўдзельнікаў алімпіяды - лепшы паказчык якаснай падрыхтоўкі і глыбокіх ведаў. Віншуем пераможцаў з бліскучым выступленнем і жадаем новых перамог!