9 красавіка на юрыдычным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта пачала работу Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Тэарэтычныя і практычныя праблемы прававога рэгулявання нацыянальнай эканомікі». Удзельнікамі мерапрыемства сталі больш за 200 даследчыкаў з пяці краін.
Канферэнцыя стала важнай падзеяй для юрыдычнага грамадства, бо сёлета яна прымеркавана да 70-годдзя Заслужанага юрыста Рэспублікі Беларусь, доктара юрыдычных навук, прафесара Віктара Сяргеевіча Камянкова.
Удзельнікамі мерапрыемства сталі прафесіяналы юрыдычнай сферы з Беларусі, Расіі, Казахстана, Арменіі і Узбекістана. Сярод іх таксама былі і прадстаўнікі юрыдычнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы: дацэнт кафедры грамадзянскага права і працэсу, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт Ірэна Кірвель, дацэнт кафедры грамадзянскага права і працэсу, кандыдат юрыдычных навук Барыс Балахонаў і старшы выкладчык кафедры грамадзянскага права і працэсу Аляксандра Вартанава. Яны шчыра павіншавалі Віктара Сяргеевіча з юбілеем і прадэманстравалі прысутным свае навуковыя напрацоўкі. Выступленні купалаўцаў выклікалі жывую цікавасць і актыўную дыскусію, што падкрэслівае значны ўклад нашых вучоных у развіццё юрыдычнай навукі.
У рамках канферэнцыі асаблівую ўвагу ўдзельнікі надалі праблемам удасканалення заканадаўства, якое рэгулюе эканамічныя адносіны ва ўмовах глабальных выклікаў і лічбавай трансфармацыі. Акрамя таго, прысутныя абмеркавалі актуальныя пытанні дамоўнага права, абароны правоў уласнасці, канкурэнтнага права, а таксама прававых аспектаў развіцця лічбавай эканомікі і выкарыстання штучнага інтэлекту ў гаспадарчай дзейнасці.
Гэта канферэнцыя з'яўляецца не толькі пляцоўкай для абагульнення тэарэтычных напрацовак у сферы прававога рэгулявання нацыянальнай эканомікі і выпрацоўкі канкрэтных практычных рэкамендацый па ўдасканаленні заканадаўства і правапрымяняльнай практыкі, але і месцам, дзе эксперты з розных краін могуць наладзіць дзелавыя і сяброўскія сувязі.