У Купалаўскім універсітэце стартавала перыядычная ацэнка сертыфікаванай сістэмы менеджменту якасці на адпаведнасць патрабаванням СТБ ISO 9001-2015 і ISO 9001:2015 у Нацыянальнай сістэме пацвярджэння адпаведнасці Рэспублікі Беларусь.
У якасці эксперта-аўдытара выступае супрацоўнік Беларускага дзяржаўнага інстытута стандартызацыі і сертыфікацыі Ігар Зуеў.
З прывітальным словам да ўдзельнікаў аўдыту звярнулася рэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Ірына Кітурка.
– Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы – адна з найбуйнейшых ВНУ краіны. Цяпер у ім навучаецца больш за 12 тысяч студэнтаў. Універсітэт адрозніваецца паўнатой адукацыйнай структуры: ад сярэдняй спецыяльнай адукацыі (уключаючы чатыры каледжы) да падрыхтоўкі кадраў вышэйшай навуковай кваліфікацыі, – адзначыла Ірына Фёдараўна.
Таксама да ўдзельнікаў звярнуўся супрацоўнік Беларускага дзяржаўнага інстытута стандартызацыі і сертыфікацыі Ігар Зуеў.
– Як адзначыла Ірына Фёдараўна, сёння праводзіцца перыядычная ацэнка – ужо не першая для вас, назапашаны дастатковы вопыт. Гэты этап – чарговае пацвярджэнне адпаведнасці. Ваша задача – прадаставіць неабходныя сведчанні, а мая – ацаніць іх і пацвердзіць, што ваша сістэма менеджменту якасці прадаўжае адпавядаць патрабаванням стандартаў СТБ ISO 9001-2015 і ISO 9001:2015 у Нацыянальнай сістэме пацвярджэння адпаведнасці Рэспублікі Беларусь, – падкрэсліў Ігар Яўгенавіч. – Практычна нічога не змянілася, за выключэннем невялікага дапаўнення: зараз кожная арганізацыя абавязана ацэньваць уплыў змены клімату. У астатнім істотных змен няма.
Сёння, 7 красавіка, эксперт-аўдытар Ігар Зуеў правёў аўдыт працы рэктара ГрДУ імя Янкі Купалы Ірыны Кітуркі, першага прарэктара Аляксандра Карэўскага і прарэктара па навуковай рабоце Наталлі Башун. Таксама аўдыт прайшоў у аддзеле менеджменту якасці, інфармацыйна-аналітычным цэнтры, вучэбна-метадычным упраўленні, аддзеле падрыхтоўкі і атэстацыі навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі і цэнтры кадравай і прававой работы.
Заўтра, 8 красавіка, аўдыт пройдзе на фізіка-тэхнічным факультэце; кафедры электратэхнікі і электронікі; факультэце гісторыі, камунікацыі і турызму; кафедры перакладу і міжкультурнай камунікацыі; факультэце матэматыкі і інфарматыкі; кафедры сучасных тэхналогій праграмавання; у прарэктара Вячаслава Раманенкі і ў адміністрацыйна-гаспадарчым упраўленні, аддзеле закупак.