Ужо заўтра, 2 красавіка, на факультэце эканомікі і кіравання і факультэце псіхалогіі ГрДУ імя Янкі Купалы пройдзе музычны квіз «Рытмics». Удзельнікамі могуць стаць студэнты і выкладчыкі Купалаўскага ўніверсітэта.
Музычны квіз «Рытмics» – гэта інтэлектуальна-музычная гульня, дзе кожны ўдзельнік зможа праявіць сваю эрудыцыю і любоў да музыкі, а таксама правесці час у выдатнай кампаніі!
Мерапрыемства пройдзе ў 18.15 па адрасе: вул. Гаспадарчая, 23, аўд. 101.
Для таго, каб узяць удзел, трэба сабраць каманду ад 1 да 6 чалавек і прайсці рэгістрацыю па спасылцы.
