31 сакавіка адбылася чарговая традыцыйная сустрэча рэктара Купалаўскага ўніверсітэта са студэнтамі і выкладчыкамі факультэтаў. Сёння Ірына Фёдараўна наведала факультэт псіхалогіі. Падчас дыялогу ўдзельнікі абмеркавалі любімыя купалаўскія традыцыі студэнтаў, у тым ліку святкаванне Дня нараджэння ўніверсітэта, а таксама паступленне і навучанне ў магістратуры. Ірына Фёдараўна не толькі адказала на пытанні студэнтаў, але і сама задала прысутным пытанні аб тым, як, на іх погляд, выглядае сучасны студэнт.