28 сакавіка валанцёры Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы сумесна з членамі грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз жанчын» у рамках суботніка акультурылі помнік Журботнай маці ў вёсцы Навумавічы.
Валанцёры пачысцілі сам помнік і акультурылі навакольнае асяроддзе. Таксама ўдзельнікі суботніка ўшанавалі памяць загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны, усклаўшы вянкі.
Менавіта тут у гады вайны фашысты расстрэльвалі яўрэяў і інтэлігенцыю з Гродна і суседніх вёсак, а таксама заложнікаў з усходніх раёнаў Польшчы. Пасля вайны на месцы масавых расстрэлаў быў усталяваны помнік ахвярам фашызму – смуткуючая маці аплаквае сваіх сыноў, якія загінулі ў абедзвюх войнах.
Адным з расстраляных быў выдатны педагог і грамадскі дзеяч Ян Каханоўскі. Ён умела спалучаў педагагічную працу і прыродаахоўную дзейнасць, спрыяючы станаўленню экалагічнай навукі.
Падобныя мерапрыемствы з'яўляюцца не толькі важным укладам у добраўпарадкаванне роднай зямлі, але і актам павагі і ўшанаванні тых, хто здзейсніў вялікі подзвіг у ваенны час.