26 сакавіка ў Санкт-Пецярбургу адбылося пасяджэнне Экспертна-кансультатыўнага савета пры Савеце Парламенцкай Асамблеі АДКБ. У мерапрыемстве прыняла ўдзел загадчык кафедры крымінальнага права, крымінальнага працэсу і крыміналістыкі Купалаўскага ўніверсітэта Рыма Ключко.
У рамках пасяджэння ўдзельнікі абмеркавалі два праекты мадэльных прававых актаў. Першы датычыўся рэкамендацый па ўдасканаленні заканадаўства дзяржаў-членаў АДКБ у галіне прымянення сіл і сродкаў РЭБ кантынгентамі адной дзяржавы-члена АДКБ, якія ўваходзяць у склад груповак Войск (Калектыўных сіл) АДКБ, на тэрыторыі другой дзяржавы-члена АДКБ. У рамках другога ўдзельнікі абмеркавалі рэкамендацыі па гарманізацыі заканадаўства дзяржаў-членаў АДКБ па забеспячэнні ўнутранай стабільнасці і процідзеянні тэхналогіям знешняга дэструктыўнага ўздзеяння, накіраванага на дэстабілізацыю сацыяльна-палітычнай абстаноўкі.
Падчас дыскусіі ўдзельнікі адзначылі, што з-за высокіх інтэграцыйных сувязей дэстабілізацыя абстаноўкі ў адной дзяржаве АДКБ можа выклікаць негатыўныя працэсы ў іншых краінах Арганізацыі. У сувязі з гэтым асаблівую ўвагу ўдзельнікі ўдзялілі ўдасканаленню крымінальна-прававых мер абароны. Было прапанавана прадугледзець у крымінальных законах адказнасць за атрыманне замежнай дапамогі для ажыццяўлення экстрэмісцкай дзейнасці або фінансавання масавых мерапрыемстваў, а таксама за подкуп грамадзян з мэтай іх удзелу ў незаконных акцыях.
Удзел прадстаўніка Купалаўскага ўніверсітэта ў такім мерапрыемстве падкрэслівае прызнанне экспертнасці ВНУ на міжнароднай арэне.