22 сакавіка адбыўся першы кваліфікацыйны этап турніру Беларускай кіберспартыўнай студэнцкай лігі па Counter-Strike 2. Каманда Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы "dobeGG" паспяхова прайшла кваліфікацыю і стала ўдзельнікам фіналу турніру.
На працягу адборачных матчаў купалаўцы дэманстравалі высокую падрыхтоўку і зладжаную камандную работу, што дало магчымасць ім атрымаць перамогу над сапернікамі і прайсці далей. У фінале, які адбудзецца 30 красавіка, каманда Купалаўскага ўніверсітэта сустрэнецца з 8 камандамі вышэйшых навучальных устаноў Беларусі.
Гонар універсітэта на прэстыжным кіберспартыўным спаборніцтве абараняюць пяць таленавітых студэнтаў: студэнт першага курса фізіка-тэхнічнага факультэта Ціхан Барадулін, студэнт другога курса інжынернага факультэта Уладзіслаў Аплевіч, студэнт другога курса факультэта матэматыкі і інфарматыкі Мікіта Занеўскі, студэнт чацвёртага курса факультэта біялогіі і экалогіі Ігар Мацвееў і студэнт першага курса факультэта біялогіі і экалогіі Максім Неведамскі.
Віншуем купалаўцаў з перамогай у кваліфікацыйным этапе і жадаем удачы ў фінале!
