19 сакавіка ў Нацыянальным дзіцячым тэхнапарку ў Мінску падвялі вынікі фіналу XV сезона рэспубліканскага маладзёжнага праекта "100 ідэй для Беларусі". У ліку прызёраў сярод студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў - студэнтка 1 курса педагагічнага факультэта Купалаўскага універсітэта Мар'я Мацюк.
Праект Мар'і «Lusterko» уяўляе сабой мабільнае прыкладанне, якое выступае ў якасці памочніка для «асаблівага чалавека». Яно ў рэжыме рэальнага часу аналізуе навакольнае становішча і ў выпадку выяўлення перашкоды інфармуе аб ім карыстальніка. У выпадку ўзнікнення здарэння або неабходнасці ў экстранай дапамозе, прыкладанне адпраўляе апавяшчэнне аб гэтым бацькам карыстальніка. Навуковым кіраўніком праекту выступіла старшы выкладчык кафедры педагогікі і сацыяльнай працы Алена Бузмакова.
Зацікавіўшы журы інавацыйнай задумкай, Мар'я Мацюк заслужана стала ўладальніцай першага месца ў другой катэгорыі (сярод студэнтаў ВНУ) у намінацыі «Інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі».
Віншуем Мар'ю Мацюк з перамогай і жадаем ёй поспехаў і новых цікавых ідэй!