З 10 па 13 сакавіка ў Мінску на базе Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта праходзіла Рэспубліканская ўніверсіяда па цяжкай атлетыцы, удзел у якой узялі 14 каманд устаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Удзельнікам спаборніцтваў трэба было набраць максімальную суму ў сваёй вагавай катэгорыі, выканаўшы два класічныя практыкаванні – рывок і штуршок. Па выніках спаборніцтваў пераможцам у вагавай катэгорыі да 110 кг стаў Арцём Рагажынскі, студэнт 1 курса факультэта фізічнай культуры. Трэцяе месца ў вагавай катэгорыі да 60 кг заваяваў Вадзім Мяцько, студэнт 4 курса факультэта фізічнай культуры. Ігар Нікаленка, студэнт 2 курса факультэта фізічнай культуры, апынуўся на трэцім месцы ў вагавай катэгорыі да 94 кг.
Па выніках усіх спаборніцтваў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы заняў 3 месца.
Віншуем студэнтаў Купалаўскага ўніверсітэта з дастойным выступленнем на спаборніцтвах і жадаем новых спартыўных дасягненняў!