17 сакавіка ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы прайшоў міжнародны круглы стол "Даступнасць правасуддзя па грамадзянскіх справах: як вызначыць і чым забяспечыць". Мерапрыемства было арганізавана кафедрай грамадзянскага права і працэсу Купалаўскага ўніверсітэта сумесна з эканамічным судом Гродзенскай вобласці і аб'яднала прадстаўнікоў судзейскага корпуса і навуковай супольнасці.
Экспертамі ў галіне юрыспрудэнцыі на круглым стале выступілі старшыня эканамічнага суда Гродзенскай вобласці, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт, кіраўнік філіяла кафедры грамадзянскага права і працэсу Эдуард Кароль і суддзя Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь Аляксандр Саўчук.
Таксама ўдзельнікамі мерапрыемства сталі загадчык кафедры грамадзянскага працэсу Саратаўскай дзяржаўнай юрыдычнай акадэміі, доктар юрыдычных навук, прафесар Аксана Ісаенкава; дырэктар Інстытута перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі суддзяў, работнікаў пракуратуры, судоў і ўстаноў юстыцыі БДУ, доктар юрыдычных навук, прафесар Аксана Здрок; загадчык кафедры грамадзянскага права і працэсу Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, доктар юрыдычных навук, прафесар Ігар Мартыненка, а таксама суддзі і спецыялісты эканамічнага суда Гродзенскай вобласці, выкладчыкі і студэнты юрыдычнага факультэта Купалаўскага ўніверсітэта.
У час круглага стала ўдзельнікі разгледзелі актуальныя пытанні развіцця грамадзянскага судаводства і ўдасканалення механізмаў судовай абароны. Асаблівую цікавасць сярод прысутных выклікала абмеркаванне практычных аспектаў разгляду грамадзянскіх справаў.
Мінулы круглы стол не толькі дазволіў абмеркаваць надзённыя пытанні ў сферы юрыспрудэнцыі і Кодэкс грамадзянскага судаводства, які ўступіў у сілу, але і стаў пляцоўкай для ўмацавання ўзаемаадносін паміж Гродзенскім дзяржаўным універсітэтам імя Янкі Купалы і судзейскім корпусам, а таксама навуковай супольнасцю Расіі.