За сваю плённую працу двое прадстаўнікоў прафесарска-выкладчыцкага складу Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы атрымалі заслужанае прызнанне – ім была прысуджана вучоная ступень і настрыфікаваны дыплом.
Па выніках экспертызы ў Прэзідыуме Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь 11 сакавіка дацэнту кафедры беларускай філалогіі Анатолю Брусевічу была прысуджана вучоная ступень доктара філалагічных навук. Абарона дысертацыі «Станаўленне і ўзаемадзеянне паэтычных парадыгм у эстэтычнай прасторы беларуска-польскага культурнага памежжа (ХІХ – пач. ХХ ст.)» па спецыяльнасцях 10.01.01 – беларуская літаратура і 10.01.03 – літаратура народаў краін замежжа (польская) адбылася 26 верасня 2025 года ў савеце па абароне дысертацый Д 02.01.12 пры Беларускім дзяржаўным універсітэце. Навуковы кансультант – доктар філалагічных навук, прафесар, прафесар кафедры тэарэтычнага і беларускага літаратуразнаўства Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Аляксандр Бельскі.
Таксама быў настрыфікаваны дыплом кандыдата эканамічных навук Кірыла Шута, выкладчыка кафедры тылавога забеспячэння, выпускніка ад’юнктуры федэральнай дзяржаўнай казённай ваеннай адукацыйнай установы вышэйшай адукацыі «Ваенная акадэмія матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння імя генерала арміі А.У. Хрулёва» (г. Санкт-Пецярбург). Абарона дысертацыі па спецыяльнасці 6.1.4 – тыл Узброеных Сіл адбылася 17 ліпеня 2025 года.
Віншуем Анатоля Аляксандравіча і Кірыла Валянцінавіча і жадаем ім поспехаў у прафесійнай дзейнасці!