У апошні дзень зімы, 28 лютага, прайшла Усебеларуская студэнцкая лыжня-2026. Арганізатарамі выступілі Міністэрства адукацыі, Міністэрства спорту, Мінскі гарадзкі выканаўчы камітэт і Беларуская асацыяцыя студэнцкага спорту.
Мерапрыемства прайшло на базе мінскай гарадской лыжаролернай трасы. Лыжня праходзіць ужо чацвёрты раз, сёлета ўдзел у ёй узялі каля тысячы чалавек, сярод якіх былі і купалаўцы.
У межах мерапрыемства адбылося ўрачыстае адкрыццё спаборніцтваў; прайшла лыжная эстафета 4 на 2 сярод студэнтаў (у камандзе два хлопцы і дзве дзяўчыны), якім трэба было прабегчы па два кіламетры, а таксама адбыўся забег кіраўнікоў і выкладчыкаў. У завяршэнні прайшла масавая лыжная гонка. Таксама на мерапрыемстве працавалі інтэрактыўныя пляцоўкі, а для зручнасці і камфорту былі арганізаваны пункты харчавання.