У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы адбылася першая агульнаўніверсітэцкая віктарына "Мост культур" для замежных студэнтаў. Арганізатарам мерапрыемства выступіла Першасная прафсаюзная арганізацыя навучэнцаў Купалаўскага ўніверсітэта.
Віктарына складалася з пяці тэматычных тураў, якія ахопліваюць розныя аспекты гісторыі і культуры Беларусі. У дапамогу ўдзельнікам калектыў навуковай бібліятэкі ўніверсітэта падрыхтаваў тэматычную выставу з літаратурай, дзе студэнты маглі знайсці адказы на некаторыя пытанні.
Удзельнікі віктарыны ўзгадалі правілы рускай мовы, пазнаёміліся са знакамітымі мясцінамі горада Гродна і Беларусі, а таксама з асаблівасцямі нацыянальнай кухні і заканадаўства.
У спаборніцтве прынялі ўдзел 12 каманд, якія прадстаўляюць розныя факультэты ўніверсітэта. Каманды-пераможцы былі ўзнагароджаны дыпломамі першай, другой і трэцяй ступені.