Першасная прафсаюзная арганізацыя студэнтаў ГрДУ імя Янкі Купалы арганізавала яркую інтэрактыўную акцыю ў межах праекта «Кожная пятніца – роднае, сваё». Студэнты і выкладчыкі пазнавалі айчынныя брэнды па лагатыпах, абмяркоўвалі гісторыю іх стварэння, знаёміліся з беларускімі тэхналагічнымі дадаткамі.
Кожны ўдзельнік акцыі атрымаў салодкі пачастунак.