Спартыўнае мерапрыемства, прымеркаванае да Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, пройдзе ў наступную суботу, 21 лютага, у лесапарку Пышкі. Пачатак забегу – у 11:00.
Абавязковай умовай для ўдзелу ў забегу з'яўляецца ўзрост ад 18 гадоў, удзельнікі, якія не дасягнулі паўналецця, могуць далучыцца да забегу толькі з дазволу бацькоў. Удзельнікам будуць прапанаваны каша і цёплы чай.
Па выніках забегу першыя 70 чалавек, якія пераадолеюць дыстанцыю 4,5 кіламетра, будуць узнагароджаны медалямі.