13 лютага ў ГрДУ імя Янкі Купалы пройдзе семінар «Кіраванне праектам», у рамках якога эксперты падзеляцца сакрэтамі праектнага менеджменту.
Праграма абяцае быць насычанай. Удзельнікі разбяруць ключавыя тэрміны праектнага менеджменту, пазнаёмяцца з сучаснымі падыходамі і метадалогіямі, навучацца выбіраць мадэль кіравання пад пэўную задачу, а таксама пазнаёмяцца з рэальнымі кейсамі ўкаранення праектаў.
Галоўным спікерам семінара выступіць кандыдат філасофскіх навук, дацэнт кафедры сістэмнага праграмавання і камп'ютарнай бяспекі Алена Разава, якая з'яўляецца сертыфікаваным прафесіяналам праектнага кіравання (PMP, SMC, SPOC), кіраўніком Студыі праектаў і стартапаў, трэнерам Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі спецыялістаў інфармацыйных тэхналогій і бізнес-адміністравання.
Запрошаным госцем стане кіраўнік праектаў каманды аддзела ўкаранення 1С і выпускнік Студыі праектаў і стартапаў Аляксандр Чугай, які праз прызму ўласнага вопыту раскажа аб кіраванні праектамі ўкаранення, асаблівасцях працы з заказчыкам і камандай, а таксама падзеліцца рэальнымі кейсамі з прафесійнай дзейнасці.
Семінар пройдзе па адрасе: вул. Ажэшкі, 22, аўд. 218а ў 15:00.
