У мінулую суботу, 7 лютага, у Маскве на базе лёгкаатлетычнага манежа Цэнтральнага спартыўнага клуба Арміі прайшлі XXXV міжнародныя спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы «Руская зіма».
Удзельнікамі спаборніцтваў сталі пераможцы і фіналісты чэмпіянатаў свету і Еўропы, удзельнікі Алімпійскіх гульняў, уладальнікі нацыянальных рэкордаў, лідары міжнародных рэйтынгаў. Спартсмены выступалі ў наступных дысцыплінах: бег з бар'ерамі, бег на кароткія і доўгія дыстанцыі, скачок у вышыню і даўжыню, скачок з шастом і трайны скачок, а таксама штурханне ядра.
Студэнт 5 курса факультэта фізічнай культуры Купалаўскага ўніверсітэта Алег Тамашэвіч атрымаў упэўненую перамогу на турніры ў штурханні ядра з вынікам 20,42 метра.