Падчас зімовых канікулаў замежныя студэнты Купалаўскага ўніверсітэта, якія пражываюць у інтэрнатах № 2 і № 4, скарысталіся выдатнай магчымасцю дакрануцца да гісторыі і па-новаму ацаніць культурнае багацце аднаго са старэйшых беларускіх гарадоў – Гродна.
Экскурсію для студэнтаў розных факультэтаў і спецыяльнасцяў правялі студэнты-валанцёры факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму спецыяльнасці «Турызм і гасціннасць» Лізавета Буднік і Даўлетгелдзі Гапурджанаў.
Удзельнікі экскурсіі атрымалі асалоду ад прагулкі па гістарычным цэнтры Гродна, пазнаёміўшыся са старажытнымі будынкамі; наведалі Стары і Новы замкі, убачылі помнік польскай пісьменніцы Элізы Ажэшкі. Купалаўцаў пазнаёмілі са славутасцю XX стагоддзя - Пажарнай каланчай, якая з'яўляецца музеем гісторыі пажарнай службы. Асаблівае ўражанне пакінулі фасады каталіцкіх і праваслаўных храмаў, а таксама Вялікая харальная сінагога, якія сведчаць аб шматканфесійнасці горада над Нёманам.