З 27 па 31 студзеня ў Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі "Зграйкі" праходзіў чэмпіянат Беларусі па боксе. Удзел у турніры прынялі больш за 90 спартсменаў, у ліку якіх - студэнты Купалаўскага ўніверсітэта.
Па выніках турніру першае месца сярод жанчын заняла Марына Мулярчык, студэнтка 3 курса факультэта фізічнай культуры ў вагавай катэгорыі 57 кг. Сярод мужчын першае месца заваяваў Андрэй Масалаў, студэнт 1 курса факультэта фізічнай культуры ў вагавай катэгорыі 92 кг; на трэцім месцы апынуўся Арцём Орсіч, студэнт 1 курса факультэта фізічнай культуры ў вагавай катэгорыі 92 кг.
Таксама спецыяльным прызам ад Савета ветэранаў бокса быў адзначаны магістрант факультэта фізічнай культуры Аляксей Алфёраў, які з'яўляецца майстрам спорту міжнароднага класа Рэспублікі Беларусь і двухразовым сярэбраным прызёрам чэмпіянату свету па боксе.