У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы з 2 лютага па 30 ліпеня пройдзе дыстанцыйны міжнародны адукацыйны марафон «Купалаўскія праекты 2026» з удзелам міжнародных экспертаў і цьютараў.
Марафон накіраваны на навучанне тэхналогіям стварэння навучальных сеткавых праектаў і вэб-квестаў і праводзіцца на аснове багатага вопыту развіцця прафесійных кампетэнцый педагогаў, атрыманага ў рамках адукацыйных марафонаў «Купалаўскія праекты 2026» ў 2016-2025 гадах.
Да ўдзелу ў марафоне запрашаюцца супрацоўнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, педагагічныя работнікі іншых устаноў адукацыі Рэспублікі Беларусь і краін замежжа, зацікаўленыя ў распрацоўцы і правядзенні якасных навучальных праектаў для дашкольнікаў, навучэнцаў, студэнтаў і педагогаў.
Марафон праводзіцца пры падтрымцы Цэнтра інтэрнацыяналізацыі адукацыі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Падрабязная інфармацыя аб правядзенні марафона «Купалаўскія праекты 2026» размешчана на сайце «Купалаўскія праекты».
Па пытаннях можна звярнуцца да каардынатара праекта – дацэнта кафедры сучасных тэхналогій праграмавання ГрДУ імя Янкі Купалы Ніны Макаравай.
Тэл.: +375-152-39-58-95.
E-mail: kupala.project@gmail.com