З 9 па 11 студзеня ў Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі "Зграйкі" праходзіла першынство Рэспублікі Беларусь U-23, удзельнікамі якога сталі больш за 110 чалавек з усіх рэгіёнаў краіны.
Каманда Гродзенскай вобласці заняла 2 агульнакаманднае месца, у склад якой увайшлі студэнты і выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Па выніках спаборніцтваў другое месца заняў студэнт 3 курса інжынернага факультэта Павел Савіцкі ў вагавай катэгорыі 97 кг. Трэцяе месца заваяваў студэнт 4 курса факультэта фізічнай культуры Абдулмасіх Абдулмасіх у вагавай катэгорыі 82 кг. Толшын Якаў, студэнт 2 курса фізіка-тэхнічнага факультэта, стаў пятым у вагавай катэгорыі 97 кг. Акрамя таго, удзельнікамі спаборніцтваў сталі Мацвей Сачко, студэнт 3 курса факультэта фізічнай культуры і Мікіта Семаковіч, студэнт 3 курса фізіка-тэхнічнага факультэта.
Купалаўскі ўніверсітэт віншуе пераможцаў, прызёраў, а таксама ўдзельнікаў спаборніцтваў і жадае новых спартыўных дасягненняў!