Першасная прафсаюзная арганізацыя навучэнцаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы запускае адкрыты конкурс на распрацоўку дызайну іміджавай прадукцыі, прымеркаваны да 105-годдзя Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі.
Мэта конкурсу - не толькі распрацаваць яркі і цікавы дызайн іміджавай прадукцыі, але і развіць творчыя здольнасці студэнтаў.
У рамках спаборніцтва канкурсантам неабходна распрацаваць адзіны дызайн для эмблемы арганізацыі, футболкі-пола, талстоўкі і кепкі. Дызайн павінен уключаць сімволіку прафкама, карпаратыўныя колеры, назву арганізацыі і быць адаптаваным для друку на тканіне.
Для ўдзелу неабходна не пазней за 13 лютага адправіць на электронную пошту prkomgrsu@mail.ru заяўку, гатовы дызайн і тлумачальную запіску, якая раскрывае творчую задумку аўтара. У тэме ліста неабходна пазначыць "Конкурс дызайну". Колькасць работ ад аднаго ўдзельніка не абмежавана.
Падвядзенне вынікаў конкурсу пройдзе з 16 да 20 лютага. Пераможцаў чакаюць прызы ад першаснай прафсаюзнай арганізацыі навучэнцаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Запрашаем усіх жадаючых прадэманстраваць свае творчыя ідэі!
Больш падрабязная інфармацыя аб конкурсе і форма заяўкі размешчаны ў Палажэнні да конкурсу.
