9 студзеня ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы прайшла рабочая сустрэча з грамадзянінам Расійскай Федэрацыі, прафесарам РАСБІЯТЭХ, міжнародным экспертам па рабоце з краінамі ЕАЭС, СНД, ШАС і БРІКС Яўгенам Бітусам. Галоўнай тэмай перагавораў стала развіццё партнёрскіх адносін паміж ВНУ дзвюх краін.
З боку Купалаўскага ўніверсітэта на сустрэчы прысутнічалі загадчык кафедры міжнароднага права Лілія Абрамчык, намеснік дэкана па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму, старшы выкладчык кафедры турызму і культурнай спадчыны Таццяна Баярчук, загадчык кафедры эканомікі і кіравання на прадпрыемстве Ірына Бычак, загадчык кафедры хіміі і біятэхналогіі Лізавета Узлова, загадчык кафедры міжнароднага бізнесу і маркетынгу Анастасія Чыгрына, начальнік навукова-даследчай часткі, дацэнт кафедры хіміі і біятэхналогіі Антон Глазеў, начальнік Цэнтра інтэрнацыяналізацыі адукацыі Алена Белакоз, начальнік аддзела міжнароднага супрацоўніцтва Вольга Мінава і начальнік аддзела міжнародных праектаў і акадэмічнай мабільнасці Алеся Бялко.
Цэнтральнай тэмай сустрэчы стала абмеркаванне перспектыў супрацоўніцтва паміж Гродзенскім дзяржаўным універсітэтам імя Янкі Купалы і Расійскім біятэхналагічным універсітэтам.
Адзначым, Расійскі біятэхналагічны ўніверсітэт рыхтуе спецыялістаў у галіне біяінжынерыі і біятэхналогій, харчовай хіміі і машынабудавання, медыцыны, ветэрынарыі, эканомікі, арганізацыі, кіравання якасцю, бяспекай і экалогіяй вытворчасці прадуктаў і харчовых высокатэхналагічных вытворчасцей. Ажыццяўляе падрыхтоўку спецыялістаў па наступных узроўнях: сярэдняя прафесійная адукацыя, бакалаўрыят, магістратура, аспірантура і ардынатура.
Пасля прадуктыўных перамоваў для Яўгена Бітуса правялі аглядную экскурсію па ГрДУ імя Янкі Купалы. Падчас экскурсій госцю прадставілі гісторыю стварэння ўніверсітэта, асноўныя этапы яго развіцця і ключавыя дасягненні. Акрамя таго, для расійскага госця была арганізавана і аглядная экскурсія па Гродне.